Перайсці да зместу

Рэферэндум у Беларусі (2022)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэферэндум у Беларусі 2022 года
«Ці прымаеце Вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?»
Вынік
Так ці не Галасоў Адсотак
Так 4 440 830 86.64%
Не 684 946 13.36%
Сапраўдных галасоў 5 125 776 95.64%
Несапраўдных галасоў 233 627 4.36%
Усяго галасоў 5 359 403 100.00%
Яўка 78.63%
Электарат 6 815 635
Палітыка
Беларусь

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары

  • Палітычныя партыі
  • Рэферэндумы:
  • Парламенцкія выбары:
  • Прэзідэнцкія выбары:

Рэферэндум у Беларусі 2022 года — рэферэндум, які прайшоў у Беларусі 27 лютага 2022 года[1].

Умовы правядзення

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь змяненні і дапаўненні ў Асноўны Закон краіны могуць быць праведзены праз рэферэндум. Рашэнне аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі шляхам рэферэндуму лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала большасць грамадзян, унесеных у спісы для галасавання[2].

Рэферэндум адбываўся на фоне рэпрэсій пасля падаўлення масавых палітычных пратэстаў. Улады не адкрылі ўчасткаў за мяжой, не публікаваліся спісы членаў выбарчых камісій.

Падчас правядзення рэферэндума адбылося Расійскае уварванне ва Украіну. 27 лютага а 14:00 у многіх гарадах адбыліся лакальныя дэманстрацыі супраць вайны і ў знак салідарнасці з Украінай, яны адбываліся каля выбарчых участкаў канстытуцыйнага рэферэндума, у асноўны дзень галасавання. Святлана Ціханоўская напярэдадні заклікала псаваць бюлетэні і выказаць сваё стаўленне да расійскага ўварвання каля ўчасткаў, дзень абраны для агульнага пратэсту як адзіная магчымасць масавага мерапрыемства без папярэдніх затрыманняў удзельнікаў пры цяперашнім становішчы ў краіне. Пасля першых воклічаў «Не — вайне!» і «Слава Украіне!» каля ўчасткаў па ўсёй краіне пачаліся затрыманні. Аднак, тым жа 27 лютым а 17:00 у цэнтрах многіх беларускіх гарадоў, у Мінску каля будынка Генеральнага штаба, адбыліся антываенныя мітынгі, ім ужо папярэднічалі затрыманні ўдзельнікаў на падыходах да вызначаных месцаў, хапалі пратэстоўцаў падчас мітынга і на сыходзе на прылеглых вуліцах. Агулам 27 сакавіка за ўдзел у антываенным пратэсце па папярэдніх звестках было затрымана каля 800 чалавек.[3][4] Таксама 27 лютага адбываліся затрыманні на ўчастках за псаванне бюлетэняў, толькі ў Наваполацку схоплена 80 чалавек за спробу сфатаграфаваць свой бюлетэнь у кабінцы для таемнага галасавання[5], агульная колькасць затрыманых за гэта па краіне невядома.

15 сакавіка 2021 года ў рамках рэалізацыі палажэнняў рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу была створана Канстытуцыйная камісія[6]. Да 1 жніўня 2021 года Канстытуцыйная камісія павінна была прадставіць Прэзідэнту Беларусі прапановы па змяненні Канстытуцыі для далейшага іх вынясення на рэспубліканскі рэферэндум.

27 снежня 2021 года праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь быў абнародаваны для ўсенароднага абмеркавання[7].

Першапачаткова агучвалася прапанова пра правядзенні рэферэндума для прыняцця новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь[8][9], аднак пасля абнародвання прапаноў, было заяўлена пра правядзенне рэферэндума па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у дзеючую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь[1].

Цэнтрвыбаркам абвясціў, што змены ў Канстытуцыю Беларусі былі ўхвалены.

Магчымасць сабрацца ў асноўны дзень галасавання 27 лютага людзі выкарысталі для антываенных пратэстаў у сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну. Сотні людзей былі затрыманыя.

Зноскі